Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой предмет легче?
Всего 162 человека

Метадычная работа

Дата: 31 октября 2015 в 10:47, Обновлено 29 марта в 19:07
Автор: Коляда Н. В.

ПЛАН МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “РЫЧОЎСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

НА 2017/2018 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Адзіная метадычная тэма:

ПАВЫШЭННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ І ВЫХАВАННЯ ШЛЯХАМ УКАРАНЕННЯ Ў ПРАКТЫКУ РАБОТ ПЕРАДАВОГА ПЕДАГАГІЧНАГА ВОПЫТУ, СТВАРЭННЕ АПТЫМАЛЬНЫХ УМОЎ ДЛЯ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ, САЦЫЯЛІЗАЦЫІ АСОБЫ, ЯЕ МАРАЛЬНАГА, ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАГА, ТВОРЧАГА І ФІЗІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ”

Мэты і задачы:

1. Арганізаваць работу ўстановы ў адпаведнасці з Кодэксам РБ аб адукацыі.

2.Павышаць якасць навучання і развіцця пазнавальных здольнасцей дзяцей шляхам:

-         павышэння кваліфікацыйнага ўзроўня педагогаў і вучэбна – метадычнага забеспячэння;

-         шырокае ўкараненне ў адукацыйны працэс інфармацыйных тэхналогій;

-         задавальненне адукацыйных запытаў дзяцей і іх законных прадстаўнікоў;

-         удасканальванне работы з высокаматывіраванымі і адоранымі вучнямі;

-         аказанне своечасовай карэкцыйна – педагагічнай дапамогі дзецям, у тым ліку дзецям з АПФР.

3.Удасканальванне сістэмы кантроля за якасцю ведаў вучняў:

-         сістэматычны кантроль за якасцю выкладання вучэбных прадметаў, выканання педагогамі  навукова – абаснованных патрабаванняў да зместу, форм і метадаў адукацыйнай працы;

-         кантроль і карэкцыя за працэсам засваення ведаў вучнямі, узроўнем іх развіцця.

4. Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў шляхам:

-         рэалізацыі ў адукацыйны працэс інфармацыйных тэхналогій;

-         самаадукацыі, праз павышэнне кваліфікацыі, актывізацыю работы атэстацыйнай камісіі.

--укранення ў практыку работ перадавога педагагічнага вопыту.

5. Стварэнне ўмоў, што забяспечваюць ахову жыцця і ўмацаванне здароўя дзяцей:

-         укараненне традыцый, прапагандыруючых здаровы лад жыцця;

-         выкарыстанне ў адукацыйным працэсе здароўезберагаючых тэхналогій;

-         ажыццяўляць комплекснае прымяненне розных форм прафілактычнай і індывідуальна – дэферынцыраванай работы па ахове і ўмацаванню здароўя дзяцей, іх паўнацэннаму і фізічнаму развіццю, фарміраванню здаровага ладу жыцця; стварэнне бяспечных умоў, далучэнне да экалагічнай культуры.

6.Здзяйсняць адукацыйны працэс, накіраваны на фарміраванне і выхаванне грамадзяніна і патрыёта роднай зямлі, прафілактычнай работы па папярэджанню безнагляднасці і сацыяльнага сіроцтва дзяцей; ствараць умовы для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.

                                              Зацверджана на педагагічным савеце №1 ад 28 жніўня 2017 г

                    Палажэнне аб метадычным аб’яднанні

   Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў-прадметнікаў з’яўляецца важным структурным падраздзяленнем навукова-метадычнай службы школы.

   Метадычнае аб’яднанне вядзе метадычную работу па прадмету, арганізуе пазакласную дзейнасць вучняў.

   Работа метадычнага аб’яднання будуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі стратэгічных дакументаў сада-школы і з дадзеным палажэннем. У сваёй рабоце метадычныя аб’яднанні справаздачны педагагічнаму савету.

                                          Метадычнае аб’яднанне

  • праводзіць праблемны аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу;
  • уносіць прапановы па змяненню зместу і структуры абавязковых вучэбных курсаў, іх вучэбна-метадычнага забеспячэння па карэктыроўцы патрабаванняў да мінімальнага аб’ёму і зместу вучэбных курсаў;
  • праводзіць першапачатковую экспертызу істотных змяненняў, якія ўносяцца выкладчыкамі ў вучэбныя праграмы, якія забяспечваюць умовы навучання ў школе на аснове патрабаванняў дзяржаўных адукацыйных стандартаў;
  • уносіць прапановы па арганізацыі і зместу атэстацыі педагогаў;
  • уносіць прапановы па арганізацыі і зместу даследаванняў, арыентыраваных на паляпшэнне засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі;
  • прымае рашэнне аб падрыхтоўцы метадычных рэкамендацый у дапамогу настаўнікам, арганізуе іх распрацоўку і асваенне;
  • распарацоўвае метадычныя рэкамендацыі для вучняў і іх бацькоў у мэтах найлепшага засваення адпаведных прадметаў і курсаў, павышэння культуры вучэбнай працы, выканання рэжыму працы і адпачынку;
  • арганізуе вучобу метадычных семінараў для пачынаючых, малавопытных настаўнікаў.

                                    Метадычнае аб’яднанне мае права:

  • уносіць прапановы па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу ў садзе-школе;
  • звяртацца за кансультацыямі па праблеме навучання і вучэбнай дзейнасці вучняў да намесніка дырэктара сада-школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце;
  • ставіць пытанне аб заахвочванні сваіх членаў за поспехі ў рабоце, актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці;
  • рыхтуе свае прапановы па правядзенню атэстацыі настаўнікаў;
  • ставіць пытанне аб публікацыі матэрыялаў па перадавому вопыту, накопленаму ў рамках метадычнага аб’яднання;
  • рэкамендаваць сваім удзельнікам  розныя формы павышэння кваліфікацыі за межамі школы;
  • удасканаленне вучэбна-лабараторнай базы (лабараторных і спецыяльных класаў, кабінетаў, праграмнага забеспечання);
  • арганізацыя работы настаўнікаў з маладымі спецыялістамі і малавопытнымі настаўнікамі.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання выконвае наступныя асабовыя абавязкі:

  • стварае і вядзе банк даных настаўнікаў метадычнага аб’яднання па ўстаноўленай форме, вызначае іх патрабаванні ў павышэнні педагагічнага майстэрства і адрасы педагагічнага вопыту;
  • наведвае ўрокі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяць настаўнікі-прадметнікі, аналізуе і даводзіць вынікі да ведама членаў метадычнага аб’яднання;
  • адсочвае своечасовую падрыхтоўку і правядзенне школьнага тура прадметных алімпіяд, конкурсаў, інтэлектуальнага марафона настаўнікамі метадычнага аб’яднання, абагульняе і аналізуе вынікі і прадстаўляе іх намесніку дырэктара;
  • абагульняе інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы па пытаннях дзейнасці метадычнага аб’яднання і 1 раз у год рыхтуе абагульнены аналітычны матэрыял і прадстаўляе намесніку дырэктара на вучэбна-выхаваўчай рабоце;
  • забяспечвае метадычную дапамогу настаўнікам метадычнага аб’яднання ў асваенні інавацыйных праграм і тэхналогій, авалоданні методыкай падрыхтоўкі і правядзення агульнашкольных мерапрыемстваў (алімпіяды, конкурсы і г. д.), арганізуе асветніцкую работу для настаўнікаў метадычнага аб’яднання, кансультуе іх па пытаннях арганізацыі вучэбна-метадычнай работы;
  • забяспечвае своечасовасць павышэння прафесійнага майстэрства і кваліфікацыі настаўнікаў метадычнага аб’яднання, арганізуе правядзенне навучальных заняткаў для маладых  спецыялістаў;
  • арганізуе метадычную дапамогу настаўнікам у рабоце з рознымі групамі вучняў;
  • удзельнічае у рабоце сходаў і праверак з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і інфармуе аб выніках дзейнасці настаўнікаў метадычнага аб’яднання;
  • кіруе работай настаўнікаў метадычнага аб’яднання па развіццю і ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы;
  • аказвае дапамогу намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў падборы матэрыялу і прапагандзе прафесійнага вопыту настаўнікаў метадычнага аб’яднання.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.