Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.

Дата: 15 сентября 2018 в 11:54
Автор: Коляда Н. В.
897 просмотров

Традыцыйна 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.

Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе

  Ініцыятарам  гэтага свята ў свой час выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.  Сёння бібліятэкі — гэта шматфункцыянальныя ўстановы, якія паспяхова выконваюць інфармацыйную, сацыякультурную, адукацыйную, камунікатыўную функцыі. Гэта месца, дзе чалавек вучыцца думаць і разважаць, дзе адбываецца сацыялізацыя асобы, яе далучэнне да культурных каштоўнасцей. Бібліятэка — установа, дзейнасць якой традыцыйна садзейнічае падтрымцы, развіццю і папулярызацыі чытання.

  Бібліятэчная справа ў Беларусі мае доўгую і багатую гісторыю, якая дае імпульс для развіцця ў сучасных умовах. У краіне дзейнічае шматгаліновая сетка, што забяспечвае агульнадаступнасць бібліятэчных паслуг і рознабаковыя інфармацыйныя патрэбы насельніцтва. Сёння сістэма бібліятэк Беларусі ўключае амаль 9,3 тысячы публічных і спецыяльных бібліятэк з агульным аб’ёмам фондаў звыш 200 мільёнаў экзэмпляраў.

   Кніга для чалавека — заўсёды верны сябар і мудры настаўнік, які дорыць магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны стагоддзяў, дапамагае знайсці адказы на многія пытанні. У сучасным грамадстве, дзе інфармацыя з’яўляецца рухаючай сілай, бібліятэкі, іх каштоўныя калекцыі і сучасныя інфармацыйныя рэсурсы набываюць усё большае значэнне.

Дата выбраная невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень 96 гадоў таму адкрылася Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Гэта самае буйное кнігасховішча краіны, бібліятэчны фонд якога налічвае каля 10 мільёнаў адзінак. Традыцыйна для супрацоўнікаў бібліятэк гэта рабочы дзень, а вось наведвальнікаў на працягу ўсяго тыдня і нават пасля свята чакаюць урачыстыя мерапрыемствы, інтэрактыўныя экскурсіі і выставы.

А 18 верасня дзверы Нацыянальнай бібліятэкі адчыняцца для аматараў паэзіі. Сумесна з Фондам свету пройдзе акцыя, прысвечаная вершам, напісаным беларускімі школьнікамі пра сваю малую радзіму

    Карыстаючыся нагодай віншуем  у тым ліку і супрацоўніцу   нашай школьнай бібліятэкі,  а таксам чытачоў і наведвальнікаў сайта школы  са святам - Днём бібліятэк Беларусі!  Жадаем новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.