Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой предмет легче?
Всего 163 человека

Правілы паводзін у школе

Дата: 16 сентября 2014 в 17:19, Обновлено 27 ноября в 18:07

Правілы  паводзін  у  школе


Агульныя  правілы  паводзін  для  вучняў

1. Прыходзіць у  школу за 15 хвілін  да пачатку  заняткаў; чысты, акуратны, здымае ў  гардэробе верхняе  адзенне, займае рабочае месца з папярэджваннем  на урок і  рыхтуе  ўсе  неабходныя  вучэбныя  прылады  да  урока,  які мае адбыцца.

2. Выконваць дамашняе заданне  у тэрмін, які  ўстаноўлены  школьнай праграмай.

3. Па першаму  патрабаванню настаўніка  прад’яўляць  дзеннік.

4. Штодзённа  весці  запісы  дамашняга  задання ў дзенніку.

5. Прыносіць  на заняткі ўсе  необходныя  падручнікі, сшыткі, дапаможнікі, пісьмовыя прыладыі.

6. Нельга  прыносіць  на тэрыторыю школы з  любой мэтай і выкарыстоўваць  любым спосабам  зброю (у тым ліку  нажы), узрыўчатыя, вогненебяспечныя  рэчывы; спіртныя напоі, цыгарэты , наркотыкі, іншыя  сродкі і  яды.

7. Курэнне на тэрыторыі школы забаронена.

8. Забараняецца  жаваць  жавальную  гумку, карыстацца  плэерамі  і сродкамі  мабільнай сувязі  на  тэрыторыі   установы.

9. Забараняецца  ужываць  непрыстойныя  выразы  і  жэсты.

10. Вучні  павінны  паважаць  годнасць  настаўнікаў  і  работнікаў  установы.

11. Фізічная канфрантацыя, запужванне і здзекі, спроба ўніжэння асобы, дэскрымінацыя па нацыянальнай  або  расавай  прыналежнасці   з’ яўляецца недапушчальнай формай паводзін.  Установа  катэгарычна  асуджае  падобныя  паводзіны.

12.Вучні  берагуць  маемасць  установы, акуратна  адносяцца  як да сваей, так і да чужой маемасці, захоўваюць  чыстату і парадак на тэрыторыі  ўстановы. У выпадку  прычынення  шкоды  маемасці  ўстановы  бацькі (законныя прадстаўнікі) абавязаны  пакрыць  яе.

13. Усе вучні прымаюць  удзел у  мерапрыемствах па  добраўпарадкаванню  ўстановы  і яе тэрыторыі  ў  меру сваіх фізічных магчымасцей.

14. Вучням патрэбна  паважаць права ўласнасці. Кнігі, курткі і  іншыя асабістыя  рэчы, якія знаходзяцца  ва  ўстанове,  належаць  іх уладальнікам.

15. Да вучняў, якія  прысвоілі  чужыя  рэчы,  могуць  прымацца  дысцыплінарныя  меры, аж  да крымінальнага  пакарання.

16. Вучням, якія знайшлі  згубленыя або  забытыя, па іх меркаванню,  рэчы, прапаноўваецца здаць іх дзяжурнаму адміністратару або настаўніку.

17. Нельга без дазволу настаўнікаў  пакідаць  установу   ў  час  заняткаў.

18. У выпадку  пропуску заняткаў, вучань павінен  прад’явіць  класнаму кіраўніку даведку або  запіску ад  бацькоў (асоб, якія іх замяшчаюць) аб прычыне  адсутнасці на занятках.



Паводзіны  на занятках:

1. Калі настаўнік уваходзіць у  клас, вучні  ўстаюць, вітаючы настаўніка. Такім жа чынам  вучні  вітаюць  любога дарослага, які заходзіць у клас у час заняткаў (акрамя  часу  работы на камп’ютары).

2. Кожны настаўнік  вызначае  правілы  паводзін  вучняў  на сваіх занятках; гэтыя  правілы  не павінны  ўшчамляць  годнасць  вучня.

3. У час заняткаў  нельга  шумець, адцягваць увагу  самаму і адцягваць увагу іншых таварышаў  ад  заняткаў  пабочнымі размовамі, гульнямі і  іншымі  справамі, якія не адносяцца да ўрока,  так як гэтым  парушаюцца  правы  іншых на атрыманне  неабходных ведаў.

4. На ўроку  вучні маюць  права карыстацца  школьным  інвентаром, які яны  вяртаюць настаўніку  пасля  заняткаў. Адносіцца да яго патрэбна беражліва і акуратна.

5. Калі вучань  хоча задаць пытанне настаўніку або адказаць на пытанне настаўніка, ён падымае руку.

6. Вучань мае права адстойваць свой погляд  і  свае  перакананні  пры  абмеркаванні розных  спрэчных і  неадназначных  пытанняў у  карэктнай форме.



Паводзіны  вучняў  да пачатку і  пасля заканчэння заняткаў,

 на перапынках

1. У час  перапынкаў  вучань  абавязаны: навесці  чыстату і парадак на сваім рабочым месцы; выйсці  з класа, калі папросіць настаўнік; падпарадкавацца  патрабаванням настаўніка.

2. У час перапынка вучні  могуць  свабодна  перамяшчацца па школе, акрамя тыx месц, дзе  ім забаронена  знаходзіцца ў мэтах  бяспечнасці (гара, падвал, кухня, фізічная і  хімічная лабараторыі).

3. У час перапынкаў вучням забараняецца  штурхаць адзін аднаго, кідацца  прадметамі  і прымяняць фізічную сілу.

4. У час перапынкаў  вучням забараняецца  выходзіць са школы без  дазволу класнага  кіраўніка  або дзяжурнага адміністратара.

5. Катэгарычна  забаронена  самавольна  раскрываць  вокны, сядзець  на падаконніках.

6. У час перапынкаў  вучні  не павінны  бегаць па лесвіцы, блізка  каля ваконных праемаў і іншых месцах, якія не прыстасаваны  для гульняў.

7. Дзяжурны  клас дапамагае  дзяжурнаму  настаўніку сачыць  за выкананнем  дысцыпліны ў час перапынкаў....

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.