Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой предмет легче?
Всего 162 человека

Статут школы

Дата: 26 сентября 2014 в 15:52, Обновлено 19 апреля 2017 в 06:56
Автор: Коляда Н. В.

                                                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                     рашэннем

                                                                                                                                                Жыткавіцкага раённага

                                                                                                                                                выканаўчага камітэта

                                                                                                                                               № _____ ад _________

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

 «Рычоўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа»

УСТАВ

Государственного  учреждения образования

«Ричёвский детский сад – средняя школа»

Жыткавіцкі раён

2011


Раздзел 1

Агульныя палажэнні

1.           Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Рычоўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”  (далей – Установа) зарэгістрыравана Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам рашэннем ад 26.09.2006 г. №810 за №490428835 з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі для падрыхтоўкі выхаванцаў да атрымання асноўнай адукацыі на наступных узроўнях, агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі навучэнцаў школы да авалодвання ў далейшым прафесій ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўкі іх да асэнсаванага ўключэння ў працоўную дзейнасць.

2.           Заснавальнікам  Установы (далей – Заснавальнік) з’яўляецца Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – Жыткавіцкі райвыканкам). Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным Заснавальнікам кіраваць дзейнасцю Установы, з’яўляецца аддзел адукацыі Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел адукацыі).

3.           Дзяржаўная рэгістрацыя Установы як юрыдычнай  асобы, унясенне змен і дапаўненняў у Статут здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.           Установа створана ў форме ўстановы на падставе дзяржаўнай маёмасці, з’яўляецца не камерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.

5.           Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, нясе  самастойна адказнасць па сваіх абавязацельствах можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

6.           Установа адказвае па сваіх абавязацельствах, грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідзіарную  адказнасць па яе абавязацельствах нясе Заснавальнік.

7.           Установа з’яўляецца непадзельнай і не можа быць размеркавана па ўкладах (долях, паях), у тым ліку і паміж работнікамі Установы. Маёмасць Установы з’яўляецца ўласнасцю Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў і належыць Установе на праве аператыўнага кіравання.

8.           Установа  мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, адпаведныя бланкі і штамп, рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь, можа маць свой гімн, флаг, эмблему.

9.           У сваёй дзейнасці Установа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі і загадамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, загадамі органаў кіравання адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Статутам.

10.  Змяненні і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках:

стварэння адасобленых структурных падраздзяленняў, прадстаўніцтваў, філіялаў;

змены ўласніка маёмасці;

змянення мэт і відаў дзейнасці, назвы, месца знаходжання, парадку ўтварэння маёмасці і размеркавання прыбытку, парадку салідарнай і субсідзіярнай адказнасці Заснавальніка, а таксама другіх фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павінны змяшчацца ў заснавальных дакументах;

змянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ў адпаведнасці з якімі патрабуецца ўнясенне змен і дапаўненняў у заснавальныя дакументы, калі гэтым заканадаўствам іншыя тэрміны не ўстаноўлены.

  1. Месца знаходжання Установы: вуліца Школьная, дом 11, 247984,

Вёска Рычоў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць.

12. Поўная назва Установы:

на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рычоўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа».

на рускай мове: Государственное учреждение образования «Ричёвский детский сад – средняя школа».

Скарочаная назва Установы:

на беларускай мове: Рычоўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа.

на рускай мове: Ричёвский детский сад – средняя школа.


Раздзел 2

Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Школы, яе асноўныя задачы

  1. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы. Ва Ўстанове могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі.
  2. Асноўнай мэтай Установы з'яўляецца: фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які паважае правы і свабоды чалавека, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, любові да сям'і і Радзімы праз рэалізацыю дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.
  3. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;

забеспячэнне інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага развіцця;

далучэнне дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей;

забеспячэнне ранняй сацыялізацыяй дзяцей у калектыве равеснікаў і дарослых;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і задаткаў дзяцей;

падрыхтоўка да атрымання асноўнай адукацыі на наступных узроўнях;

узаемадзеянне з сям’ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзіцяці;

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных першасных ведаў і навыкаў для выбару ў далейшым прафесіі;

падрыхтоўка вучняў да паступлення ва Установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

фарміраванне і развіццё асобы школьнікаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, забеспячэнне авалодвання сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

  1. Установа:

будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва, пераемнасці, адкрытасці і даступнасці;

узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароў'я, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

супрацоўнічае з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Ва  Установе забаронена стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Установа ў пытаннях выхаваня на аснове пісьмовых заяў вучняў (законных прадстаўнікоў непаўнагодніх вучняў) у пазаўрочны час могуць узаемадзейнічаць з зарэгістрыраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыва на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы  такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

  1. Асноўнымі відамі дзейнасці , у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АК РБ 005-2006.  «Віды эканамічнай дзейнасці» (далей – АК РБ 005-2006), зацверджаным Пастановай Дзяржстандарта РБ ад 28 снежня 2006 года з’яўляюцца:
    1. Дашкольная адукацыя (код групіроўкі 80101);
    2. Агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі) (код групіроўкі 8010);
    3. Агульная сярэдняя адукацыя (код групіроўкі 8021).
  2. Установа здзяйсняе пазабюджэтную фінансава-гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасці АК РБ 005-2006:
    1. Вырошчванне агародніны, іх насення і расады
      (код групіроўкі 01121);
    2. Кветкаводства (код групіроўкі 01122);
    3. Апрацоўка дрэва, вытворчасць вырабаў з пробкі, саломкі і матэрыялаў для пляцення (код групіроўкі 20);
    4. Аптовы гандаль ломам і адходамі чорных і каляровых металаў (код групіроўкі 5157);
    5. Дзейнасць школы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў (код групіроўкі 8041);
    6. Пазашкольнае выхаванне і навучанне (код групіроўкі 80422);
    7. Дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў (код групіроўкі 9234);
    8. Дзейнасць бібліятэк (код групіроўкі 9251);
    9. Дзейнасць музеяў (код групіроўкі 9251);
    10. Дзейнасць у галіне спорта (код групіроўкі 92610);
    11. Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (код
      групіроўкі 9304).
  3. Пры пашырэнні пераліку відаў дзейнасці Установа ў вызначаным парадку ўносіць адпаведныя змены ў свае ўстаноўчыя дакументы.
  4. Дзейнасць, якая падлягае ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», здзяйсняецца Установай пасля атрымання ў вызначаным парадку адпаведных ліцэнзій.
  5. Даходы, якія атрымлівае Установа ад гаспадарчай дзейнасці, з’яўляюцца ўласнасцю Установы.

Раздзел 3
Арганізацыя адукацыйнага працэсу і метадычная работа

  1. Установа складаецца з трох узроўняў: узроўню дашкольнай адукацыі, узроўню агульнай базавай адукацыі і ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Установа забяспечвае дашкольную адукацыю дзяцей на рознаўзроставай ступені (ад  3 да 7 гадоў), у выключных выпадках могуць прымацца дзеці ранняга ўзросту (ад 1 да 3 гадоў) з працягласцю прабывання ва Установе 10,5 гадзін.

Нормы напаўняльнасці груп на ўзроўні дашкольнай адукацыі вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    Прыём дзяцей для атрымання дашкольнай адукацыі здзяйсняецца на аснове заявы законнага прадстаўніка выхаванца, медыцынскай спраўкі аб стане здароўя, а таксама накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым органам па месцу знаходжання Установы.

   На ўзроўні дашкольнай адукацыі на працягу года ўстанаўліваюцца канікулы: зімовыя – дзесяць календарных дзён, вясеннія - дзесяць календарных дзён і  летнія - дзевяноста календарных дзён  У гэты перыяд дзеці наведваюць Установу. Зместам  адукацыйнага працэсу ў канікулярны перыяд з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчая, мастацка-этэтычная дзейнасць дзяцей. Арганізаваныя віды дзейнасці па іншым абласцям не праводзяцца.

   Харчаванне выхаванцаў арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі харчавання дзяцей у дашкольных установах, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мініствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь.

   Харчаванне выхаванцаў арганізуецца з улікам працягласці іх знаходжання ва Установе 10,5 гадзін.

   Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца штатным медыцынскім персаналам, які разам з дырэктарам нясе адказнасць за здароўе дзяцей, іх фізічнае развіццё, правядзенне лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, сістэматычнае абследаванне выхаванцаў, выкананне санітарна-гігіенічных норм, рэжым, якасць харчавання дзяцей, дазіроўку іх фізічных і разумовых нагрузак.

         У сваёй дзейнасці медыцынскія работнікі кіруюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

24. Узровень агульнай базавай адукацыі складаецца з дзвюх ступеняў:

агульнай пачатковай адукацыі (тэрмін навучання – 4 гады, I-IV класы);

агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання, з улікам пачатковай адукацыі – 9 гадоў, I-IV, V-ІX класы).

25. Узровень агульнай сярэдняй адукацыі ўключае трэцюю ступень: агульную сярэднюю адукацыю (тэрмін навучання з улікам базавай адукацыі – 11 гадоў, I-IV, V-ІX, X-XI класы (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 11-12 гадоў – XII-XIII класаў)).

  1. Агульная пачатковая адукацыя (I ступень) з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковага погляду на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асноў асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.

25.2. Агульная базавая адукацыя (I-II ступені) з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе або ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне на I-II ступенях забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

  1. Агульная сярэдняя адукацыя (III ступень) завяршае падрыхтоўку вучняў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, або да ўсвядомленнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць. Вывучэнне вучэбных прадметаў пры засваенні адукацыйных праграм  агульнай сярэдняй адукацыі  здзяйсняецца на базавым, павышаным узроўнях. Вучні з улікам думак іх законных прадстаўнікоў могуць вывучаць аддзельныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленых тыпавым вучэбным планам Установы.
  1. Па рашэнню Заснавальніка могуць быць адкрыты спецыялізаваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэграванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, групы падоўжанага дня.
  2. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

Атэстацыя вучняў здзяйсняецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I і II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая дапускае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.

Атэстацыя можа здзяйсняцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах. Дапускаецца спалучэнне ўказаных форм. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства адукацыі).

  1. Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе выстаўленне адзнак за год (гадавая адзнака) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.
  2. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.
  3. У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на падставе гадавых адзнак.
  4. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.
  5. Парадак пераводу вучняў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Вучні, якія прапусцілі больш за 45 вучэбных дзён на працягу навучальнага года па хваробе або ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета Установы.  
  6. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.

Выпускнікі, якія дабіліся выдатных поспехаў у вучобе за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

  1. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Выпускнікі Установы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з атрыманнем атэстата асобага ўзору, а за адменныя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі ў адпаведнасці з артыкулам 98, пункт 13 “Кодекса Республики Беларусь об образовании”

  1. Вучням, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі ўзору.
  2. Вучням, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку і паспяхова вытрымалі выпускны кваліфікацыйны экзамен, выдаецца пасведчанне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага).
  3. Навучанне ва Установе здзяйсняецца на беларускай мове.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ва Установе з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх мовы, якія вывучаюцца, вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

Па жаданню вучняў і іх бацькоў, або іншых законных прадстаўнікоў могуць быць створаны класы з рускай мовай навучання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Абавязковай для вывучэння замежнай мовы вызначаецца Установай з улікам патрэбнасці дзяржавы і магчымасцей Установы.

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе здзяйсняецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі Міністэрствам адукацыі.

Штогод на падставе Тыповага вучэбнага плана Установы распрацоўвае асабісты план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.

Арганізацыйна-выхаваўчая работа здзяйсняецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ва Установе.

  1. Навучальны год ва Установе пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працягласць і тэрміны заканчэння навучальнага года вызначаюцца Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год.  

На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю не меней 30 каляндарных дзён,  у тым ліку зімовых – не меней 14 дзён.

Таксама ўстанаўліваюцца летнія канікулы працягласцю не меней 12 каляндарных тыдняў. Для вучняў  IХ класаў не меней 10 каляндарных тыдняў.

Для вучняў I і II класаў – на працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца дадатковы тыднёвыя канікулы (люты).

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях.
  2. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і  III  ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку навучальных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах (вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі), у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі.
  3. Адукацыйны працэс арганізоўваецца ў форме ўрокаў і розных форм пазакласнай і пазашкольнай работы. У вучэбным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатывы, лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі.

Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні задаюцца з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У I класах дамашнія заданні не задаюцца.

  1. Працягласць урока ў I класах – 35 хвілін, у II-XI класах – 45 хвілін. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Пачатак заняткаў і змен, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам Установы ў адпаведнасці з Санітарнымі правіламі і нормамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнаадукацыйных устаноў» (далей – санітарныя правілы і нормы).
  2. Харчаванне вучняў ва Установе арганізоўваецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, які зацвярджаецца дырэктарам.
  3. Форма атрымання адукацыі ва Установе – вочная.  

Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа здзяйсняцца на даму па індывідуальным вучэбным планам у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Дапускаецца таксама на падставе заяў бацькоў вучняў або асоб, якія іх замяняюць, і па ўзгадненню з аддзелам адукацыі прадстаўленне вучню магчымасці атрымання агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі на даму або па індывідуальнаму вучэбнаму плану. Рашэнне аб навучанні вучня на даму па адным, некалькім або па ўсіх прадметах адпаведнага класа, або па індывідуальнаму плану і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. Навучанне вучняў самастойна (у сям’і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Установы ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

Калі вучань да паступлення ва Установу або за час навучання самастойна (у сям’і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Установы ва ўстаноўленным парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў адпаведны клас. Ва Установе можа стварацца служба СППС.

  1. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі заканчваецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
  2. Выхаванне вучняў ва Установе ажыццяўляецца ў працэсе навучання, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі.  
  3. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ва Установе з’яўляюцца:
    1. фарміраванне духоўнай і маральна сталай, творчай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;
    2. выхаванне грамадзяніна і патрыёта;  
    3. выхаванне павагі да сябе і іншых людзей, сям’і, традыцый і звычаяў беларускага народа, культуры іншых нацыянальных супольнасцей;  
    4. педагагічная і псіхалагічная падтрымка ў сацыяльным развіцці асобы;  
    5. развіццё пачуцця калектывізму і навыкаў міжасобасных адносін;
    6. авалодванне навыкамі бяспечных і культурных паводзін, здаровага ладу жыцця;   
    7. фарміраванне экалагічнай культуры;
    8. псіхолага-педагагічная прафілактыка дэвіянтных паводзін вучняў.
  4. Працоўная дзейнасць вучня можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных формах працоўных аб’яднанняў на працягу навучальнага года і ў канікулярны час.
  5. Перавод (накіраванне) вучняў ў спецыяльныя ўстановы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння ўстаноў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
  6. Арганізацыя і функцыяванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  7. Установай ажыццяўляецца метадычная работа па пытаннях выкарыстання навукова-метадычнай базы і прымянення педагагічных тэхналогій навучання.
  8. Метадычная работа праводзіцца Установай па наступных накірунках:

аказанне дапамогі педагагічным работнікам у ажыццяўленні індывідуальнага падыходу ў адукацыйным працэсе;

удзел у экспертызе педагагічных інавацый, апрабацыі падручнікаў, навучальных праграм і методык;

метадычная дапамога і падтрымка педагагічных работнікаў у іх рабоце з дзецьмі;

вывучэнне і распаўсюджванне перадавога вопыту педагагічнай работы праз удзел у правядзенні семінараў, канферэнцый, метадычных аб’яднанняў.

  1. Ва Установе маецца бібліятэчны фонд вучэбнай літаратуры. Папаўненне, абнаўленне, улік, захаванне і выкарыстанне бібліятэчнага фонду вучэбнай літаратуры ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
  2. Педсавет Установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.

Раздзел 4
Правы і адказнасць Установы

  1. Установа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел адукацыі прапановы па ўдасканаленню сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі на падставе Палажэння аб платных паслугах, якое распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, зацверджаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Установа нясе адказнасць:  

за якасць дадзенай адукацыі і паслуг;

за захаванне і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы;

за якасць адукацыйнага працэсу;

за стварэнне ўмоў для бяспечнай працы, аховы здароўя дзяцей і работнікаў;

іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Раздзел 5
Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

  1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.
  2. Ва Установу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Установай рашэннем Жыткавіцкага райвыканкама.

Дзецям, якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі, можа быць адказана ў прыняцці ва Установу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.

  1. Прыём дзяцей для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні, і медыцынскай даведкі пра стан здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
  2. У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўніцца шэсць і больш гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы.

Залічэнне ў X клас праводзіцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

  1. Забараняецца выключэнне з Установы вучняў якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

     Вучні якія  дасягнулі 16 гадовага ўзросту, могуць быць выключаны з Установы рашэннем педагагічнага савета Установы у крайнім выпадку за грубае парушэнне Статута.

         Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненні з аддзелам адукавцыі.

  1. Установа не мае права пераводзіць вучня ў іншую Установу адукацыі, калі на гэта няма згоды апошняй.  
  2. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве Установы, ажыццяўляецца ў выпадку непаспяховасці па трох і больш навучальных прадметах, за выключэннем вучняў, якія засвойваюць атрыманне адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з   інтэлектуальнай недастатковасцю, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.
  3. У адпаведны клас Установы пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі выключаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Установы і здаюць выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.
  4. Асобы, якія не маюць агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, не навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але якія самастойна засвоілі вучэбныя праграмы, па ўзгадненню з аддзелам адукацыі могуць прайсці выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі або за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі экстэрнам.

Парадак праходжання экстэрнам выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі або за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

  1. Вучні і выхаванцы:
    1. маюць права:

на адукацыю ў адпаведнасці з “Кодексом Республики Беларусь “Об образовании””  ;

на прававую і сацыяльную абарону у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 года № 400-3);

на навучанне на даму у адпаведнасуці з дзеючым заканадаўствам Рэспублік Беларусь;

на павагу да сваёй годнасці;

на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі;

на карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, вучэбным абсталяваннем ва ўстаноўленым парадку;

на заахвочванне і ўзнагароду за поспехі ў вучобе і паводзінах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

выбіраць і быць выбранымі ў органі вучнёўскага самакіравання і самакіравання Установай;

прымаць удзел у размеркаванне заробленых Установай грашовых сродкаў;

на навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў межах адукацыйнай праграмы;

на бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў   дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

на атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

на бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Установы;

на атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы;

на удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах і іншых мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

на іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Абавязаны:

старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Установы, падтрымліваць яе традыцыі;

паводзіць сябе з годнасцю, праяўляць павагу да малодшых, равеснікаў, старэйшых, быць міласэрным і чалавечным;

падпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых працаўнікоў Школы, рашэнням органаў самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, патрабаванням дадзенага Статута;

прытрымлівацца класічнага дзелавога стылю ў адзенні.

  1. Вучням Установы забараняецца:

Праносіць ва Установу і мець пры сабе выбухованебяспечныя прадметы, а таксама патроны, зброю і г. д.;

правакаваць бойкі ва Установе, а таксама ўдзельнічаць у іх, за выключэннем выпадкаў самаабароны ў межах, якія дапускаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

беспрычынна адсутнічаць на занятках;

знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

курыць у памяшканні і на тэрыторыі Установы;

прымаць удзел у азартных гульнях;

красці, дапускаць вандалізм, свядома наносіць шкоду маёмасці Установы, уласнасці вучняў і работнікаў Установы;

не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх недобрасумленна;

насіць у памяшканнях Установы галаўныя ўборы;

карыстацца без дазволу настаўніка плэерамі, іншымі электроннымі прыстасаваннямі;

карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі;

нецэнзурна выказвацца.  

  1. Педагагічныя работнікі:
    1. маюць права на:

устаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка, аб’ём якой меншы, чым норма на стаўку зарабатнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

абарону прафесійнага гонару;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, волю выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і ўтрыманні структурных элементаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Школы;

удзел у кіраванні Школы;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

іншыя правы педагагічных працаўнікоў усталёўваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Школы;

на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі;

на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выбіраць і быць выбранымі ў органы самакіравання.

  1. Абавязаны:

якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць здольнасці і схільнасці вучняў;

аказваць уплыў на фарміраванне ў школьнікаў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

своечасова (не радзей аднаго разу ў пяць гадоў) праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі;

якасна рыхтавацца да правядзення заняткаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, планаваць сваю работу на год і кожны ўрок;

авалодваць высокімі маральнымі якасцямі;

паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў;

выконваць загады і ўказанні дырэктара Установы і яго намеснікаў, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;

канкрэтныя абавязкі настаўніка вызначаюцца інструкцыяй адпаведнай пасады.

  1. Нясуць адказнасць:

за дакладнасць прадстаўленых дакументаў і звестак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі выхаванцаў і вучняў:

могуць удзельнічаць у кіраванні Установай. У выпадку ўдзелу ў кіраванні Установай яны абавязаны выконваць патрабаванні Статута Установы і іншых нарматыўных і прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы;

нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі.

Маюць права на:

 атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) дашкольнікаў і вучняў;

 забарону праў і законных цікавасцей навучэнцаў;

азнакамленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў.

Абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця дзіцяці;

паважаць гонар іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў,правіл унутранага распарадку для навучэнцаў.

  1. Педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

Раздзел 6
Парадак кіравання дзейнасцю Установы.

  1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Статутам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.  
  2. Установу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю Установы. Дырэктар і яго намеснікі па вучэбнай і выхаваўчай рабоце арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, аддзела адукацыі.

Дырэктар прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады начальнікам аддзела адукацыі.

Дырэктар можа быць вызвалены ад займаемай пасады  ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар уносіць у аддзел адукацыі прапановы аб прызначэнні або вызваленні ад пасады сваіх намеснікаў.

  1. Дырэктар Установы:
    1. ажыццяўляе на аснове адзінаначалля кіраўніцтва дзейнасцю Установы і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач і функцый, якія стаяць перад Установай;
    2. выдае ў рамках сваіх паўнамоцтваў загады, арганізуе і правярае парадак іх выканання;  
    3. здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, правядзеннем тэматычных і выніковых кантрольных работ;
    4. па ўзгадненню з аддзелам адукацыі прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку намеснікаў і педагагічных і іншых работнікаў, працягвае з імі працоўныя адносіны, прадстаўляе працоўны м дадатковы аплачваемы водпуск, а таксама водпуск без захавання зарабарнай платы;
    5. прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку тэхнічны і абслуговы персанал;
    6. размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;
    7. заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Установы, па бягучым рамонце Установы, афармленні і гаспадарчаму напаўненню яе памяшканняў, збудаванняў і г. д.;  
    8. заключае дагаворы на аказанне паслуг выхаванцам, вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;
    9. ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
    10. удзельнічае ў пасяджэннях савета аддзела адукацыі, у нарадах, якія праводіць начальнік аддзела адукацыі, яго намеснікі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Установы;
    11. узначальвае савет Установы і кіруе яго работай;
    12. згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў Установы;
    13. у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Установы, распараджаецца маёмасцю і нясе асабістую адказнасць за захаванне маёмасці і яго эфектыўнае выкарыстанне;
    14. прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
    15. выступае асобай наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі Установы, здяйсняе банкаўскія аперацыі, падпісвае фінансавыя дакументы;
    16. набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;
    17. заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
    18. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Аплата працы дырэктара Установы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  3. Службовыя абавязкі дырэктара Установы зацвярджае начальнік аддзела адукацыі.
  4. Ва Установе ствараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, савет школы, апякунскі савет, бацькоўскія камітэты, органы дзіцячага кіравання,  дзейнасць якіх здзяйсняецца згодна з адпаведнымі палажэннямі.
  5. Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.
  6. Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з’яўляецца садзейнічанне Установе ў ажыццяўленні функцый Статута, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і схільнасцей вучняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.
  7. Бацькоўскі камітэт выконвае наступныя функцыі: вучэбна-выхаваўчую (аказанне дапамогі ў вучобе і пазакласнай дзейнасці), культурна-масавую (арганізацыя экскурсій, паездак, наведванне тэатраў, выстаў і г. д.), спартыўна-турысцкую, прафарыентацыйную (дапамога ў правядзенні гутарак аб прафесіях, экскурсій на прадпрыемствы), гаспадарча-бытавую і функцыю карэкціроўкі сямейнага выхавання (работа з небяспечнымі сем’ямі).

Раздзел 7
Парадак фарміравання штатаў і аплата працы работнікаў Установы

  1. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), заключанымі згодна з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і службовымі інструкцыямі.
  2. Работнікі Установы маюць права ўдзельнічаць у кіраванні Установай,  на абарону прафесійных інтарэсаў, асабістага гонару і годнасці.
  3. Штатны расклад Установы зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі на аснове тыповых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.
  4. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў, якія падцвярджаюць гэта.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

  1. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім займацца дадзенай дзейнасцю забаронена рашэннем суда ці па медыцынскім паказчыкам, а таксама асобы, якія маюць судзімасці, не маючыя права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.  Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў правапарушэнняў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Аплата працы работнікаў Установы здзяйсняецца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а такжа школьнымі палажэннямі Установы аб матэрыяльным стымуляванні.
  3. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Раздзел 8
Матэрыяльна-тэхнічная база, фінансава-гаспадарчая
дзейнасць Установы

  1. Заснавальнік выдзяляе Установе неабходныя ей пабудовы і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі, іншую маёмасць, неабходную для выхавання і навучання.

Маёмасць, якая перададзена Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права ўладання, выкарыстання і распараджэння ім ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці.

  1. Маёмасць Установы складае асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, вартасць якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.
  2. Установа не мае права без згоды ўласніка адчуждаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, якія выдзелены ёй па смеце.
  3. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючым нарматывам з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу Установы і форм навучання.
  4. Фінансаванне Установы здзяйсняецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду Установы.

Прыцягненне Установай дапаможных сродкаў не азначае паніжэння нарматываў і размераў яе фінансавання з бюджэту.

  1. Дапаможнымі крыніцамі фінансавання Установы з’яўляюцца:
    1. даход, атрыманы ад рэалізацыі прадукцыі, арэнды памяшканняў, выканання работ і аказання паслуг;
    2. дабрачынная дапамога юрыдычных і фізічных асоб;
    3. сродкі апякунскага савета;
    4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Установа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дапаможных адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту.

Вартасць дапаможных адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Установы па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.

  1. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку здзяйснення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы здзяйсняецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, якія атрыманы ў выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, дабрачынных дапамог арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
  3. Установа можа прадставіць па давераннасці начальніку аддзела адукацыі права:
    1. здзяйсняць банкаўскія аперацыі, падпісваць фінансавыя дакументы;
    2. набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;
    3. заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
    4. прадстаўляць інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
    5. іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 9
Улік, справаздача і кантроль дзейнасці Установы

  1. Установа ў поўным аб’еме здзяйсняе:

97.1 Аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці і аперацый, складання балансу і прадстаўлення ва ўстаноўленным парадку бухгалтарскіх справаздач ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 года «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачы»
(у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2001 г. № 42-З) цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі;

  1. прадстаўленне пісьмовай дзяржаўнай статыстычнай справаздачы, формы і парадак якіх устанаўліваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2004 года «Аб дзяржаўнай статыстыцы», аддзелу адукацыі.
  1. Установа можа перадаць на дагаварных умовах правы і абавязкі пералічаныя ў падпунктах 98.1, 98.2 пункта 98 аддзелу адукацыі.
  2. Рэвізія дзейнасці Установы праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Прахожданне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 10
Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы

  1. Рэарганізацыя Установы здзяйсняецца па рашэнню Заснавальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Установа можа быць ліквідавана ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рашэнню:

заснавальніка;

гаспадарчага суда;

органа, які рэгістрыруе.

  1. Парадак і працэдура ліквідацыі здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Пры ліквідацыі Установы маёмасць і фінансавыя сродкі Заснавальніка вяртаюцца яму.
  3. Установа лічыцца ліквідаванай з даты ўнясення запісу аб ліквідацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Раздзел 11
Міжнароднае супрацоўніцтва

  1. Установа мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнасярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.).
  2. Установа мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнай сярэдняй адукацыі) па абмену педагагічнымі работнікамі і вучнямі, па стварэнню сумесных (асацыяваных) устаноў.
  3. Міжнароднае супрацоўніцтва Установа здзяйсняе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

                                                                У дадзеным  Статуце пранумаравана,

                                                                прашыта і  змацавана пячаткай

                                                                23 (дваццаць тры) лісты.

 
                                                        Кіраўнік справамі райвыканкама

                              А.В.Палтаран

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.