Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сусветный дзень барацьбы з курэннем

Дата: 23 ноября 2015 в 12:51, Обновлено 24 ноября 2015 в 10:30
Автор: Коляда Н. В.
1 133 просмотра

У рамках акцыі, накіраванай на прафілактыку захворванняў, якія звязаны з табакакурэннем, у нашай школе прайшлі вельмі цікавыя мерапрыемствы. 19 лістапада ў спартыўнай зале пад кіраўніцтвам настаўнікаў Якушэвіча Яўгена Анатольевіча і Атаманчука Івана Васільевіча прайшла гульня “Тры ў адным: валейбол, баскетбол, футбол”. Удзельнічалі вучні 8 і 9 класаў. Юныя гульцы паказалі спрыт, лоўкасць і вынослівасць. Дзеці пераканаліся, што калі чалавек вядзе здаровы лад жыцця, то такая гульня прыносіць яму радасць і задавальненне.

20 лістапада ўсе навучэнцы сабраліся ў актавай зале. Тут дзяўчынкі змагаліся за тытул “Міс Восень”. Гэты конкурс таксама праходзіў у рамках акцыі, звязанай з прафілактыкай табакакурэння. Таму выступленні дзяўчынак можна назва яшчэ “Міс Здароўе”. Хіба можа дзяўчынка быць прыгожай, калі курыць? Прыгажуні школы былі падобныя на восень: чыстыя душою, здаровыя духам, аптымістычныя, вясёлыя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.