Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляем па-беларуску !

Дата: 21 февраля 2020 в 18:36, Обновлено 24 февраля 2020 в 20:46
Автор: Коляда Н. В.
398 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Дзень роднай мовы. У ДУА " Рычоўскі дзіцячы сад- сярэдняя школа" гэты дзень прайшоў вельмі яскрава, весела і запамінальна.

Яшчэ напярэдадні свята была арганізавана выстава часопісаў і кніг беларускіх аўтараў. Ужо перад першым урокам у вучняў прысутнічаў святочны настрой. У кожным кабінеце  праходзілі апошнія прыгатаванні да свята, прысвечанага роднай мове, літаратуры, народным звычаям і традыцыям. Навокал гучалі беларускія народныя і эстрадныя песні (не толькі раніцай, але і на перапынках). Вучні падрыхтавалі выставу сценгазет  “Я люблю сваё роднае слова” .  Прыцягвалі зацікаўленасць і ўвагу малюнкі, выкананыя вучнямі да мастацкіх твораў. Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Беларуская скарбонка”, якую праводзіла Мажака В.В. Гульня прайшла пад дэвізам: “Хто шмат чытае, той  розум мае”. Удзельнікі і гледачы атрымалі вялікую асалоду, разважаючы над прыказкамі, загадкамі і рэбусамі. Цяжка прыйшлося членам журы Рай Таццяне Міхайлаўне, Юшкевіч Сняжане і  Бураку Дзмітрыю.  У гарачым паядынку перамогу атрымала каманда "Папялушкі" 6 класа.

Вучні старэйшых класаў працавалі на розных прыпынках. Яны прапаноўвалі малодшым школьнікам перакладаць на беларускую мову тэксты,  прадметы , якія былі намаляваныя на паперы, патрэбна было назваць на беларускай мове . Вельмі спадабалася вучням  на прыпынку "Спяваем разам". Тут  яны спявалі беларускія песні. 

Але самая кульмінацыя свята роднай мовы  адбылася ў канцы дня. Асаблівае ўражанне ўдзельнікі свята  атрымалі ад  беларускіх танцаў “Лявоніха”, “Ночка”, “Падыспань” у выкананні вучняў 8-10 класаў.

Нацыянальныя беларускія касцюмы, прадметы дэкору надалі святу яшчэ большую атмасферу радасці і весялосці.

Словы песні  “Вёсачка мая” вымусілі задумацца аб тым, што трэба цаніць, прадаўжаць традыцыі свайго краю, народа, не цурацца роднай мовы, любіць сваю Радзіму. Свята застанецца ў памяці кожнага з нас назаўсёды. А як жа інакш!? Гэта  ж усё сваё, роднае, матчына…

                                                                           Вучаніца 9 класа Масла Аліна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.