Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Трашчотка

Дата: 11 ноября 2016 в 18:35, Обновлено 21 ноября 2016 в 20:32
Автор: Коляда Н. Г.
638 просмотров

МАЙСТАР-КЛАС

 

ТРАШЧОТКА

 

 --А чый гэта хлопец?

 Спакон веку менавіта такое пытанне гучыць з вуснаў вясковых людзей пры сустрэчы з незнаёмым чалавекам. Чамусьці рэдка пытаюць: хто гэта? Імя чалавека  застаецца ў памяці аднавяскоўцаў. Але… Прыходзіць новае пакаленне, яшчэ адно, яшчэ… Імя  сціраецца, а  справы, учынкі чалавека застаюцца.

--А хіба вы не ведаеце? Дык гэта ж сын Іллі Рыдзецкага,  майстра-цесляра, мясцовага сталяра. Мікалай Ільіч.

-- Во як! Глядзі ж ты, які вырас, як на бацьку падобны. А як да дрэва адносіцца? Ці робіць такія рэчы, як бацька?

--Клас хлопец. Майстар.

  У самым пачатку лістапада бягучага года на базе ДУА “Рычоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбылося мерапрыемства раённага маштабу—пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў працоўнага навучання ў форме майстар-класа. Майстар-клас—гэта адукацыйнае мерапрыемства, на якім майстар вучыць калег таму, што ён умее рабіць сам. Прынцып —“Я ведаю, як гэта рабіць. Я навучу вас”.

 У школьнай майстэрні сабралася больш дваццаці вопытных настаўнікаў працоўнага навучання. Кіраваў працэсам, а значыць майстар,  Рыдзецкі Мікалай Ільіч. Пачалася праца. Задача—выраб   музычнага інструмента--трашчоткі.  З якім задавальненнем нашы настаўнікі працавалі! Драўляныя нарыхтоўкі ў іх руках набывалі выразныя формы. Але ж галоўнае было на іх тварах: запал, энергія, маладосць, бляск у вачах. Безумоўна, у гэты час яны былі самымі шчаслівымі. Час перастаў для іх існаваць.

  Мерапрыемства  падыходзіла да завяршэння, а майстры і не думалі спыняць сваёй працы. Вось яно, прызначэнне настаўніка: бачыць прыгожае, тварыць  на радасць сабе і вучням і атрымоўваць ад гэтага задавальненне.

--Мікалай Ільіч,  Вы самі навучыліся вырабляць трашчотку ці нехта навучыў?

--Бацька. Даўно, яшчэ калі я быў падлеткам, мы з бацькам пасвілі статак. Ён не мог сядзець склаўшы рукі, заўсёды нешта рабіў. Гэта былі і гітары, і балалайкі, і дудачкі. Вырабляў мэблю, кросны, сталярнічаў. У  вёсцы і зараз можна знайсці зробленыя яго рукамі прадметы сялянскага побыту.  

  Вось так звычайная, забытая ў народзе трашчотка набыла  новае аблічча. Яна аб’яднала настаўнікаў раёна, працягнулася сонечным промнем да сучаснасці, звязала некалькі пакаленняў. А ці думаў тады, пасвіўшы статак, Ілля Мікалаевіч, што кіраваць працэсам па вырабу яго трашчоткі  на раёным узроўні будзе сын?   Разляцеліся трашчоткі па ўсім раёне.

 Так у жыцці і адбываецца: людзі заўсёды будуць памятаць учынкі чалавека, яго справы.  Нясецца трашчотка, гучыць, аб’ядноўвае пакаленні

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.