Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віншуем са святам матулі!

Дата: 17 октября 2017 в 15:15, Обновлено 27 октября 2017 в 18:55
Автор: Коляда Н. Г.
576 просмотров

“Віншуем са святам матулі!”

      Кастрычнік, сярэдзіна восені. Дзень маці адзначаецца менавіта ў гэтую пору года, калі на календары  адно з галоўных хрысціянскіх свят, а дрэвы за акном усыпаюць зямлю пазалотай лісця.

      Святкаванне Дня маці пачалося яшчэ ў Старажытным Рыме, калі людзі  славілі багіню зямлі і ўраджаю. У хрысціянстве гэтае свята звязана з Пакровай Божай Маці. У гэты дзень прынята гаварыць словы падзякі і любові маці, уручаць падарункі.

      Кожны год напярэдадні Дня маці на базе нашай школы праводзіцца агульнашкольны бацькоўскі сход і святочны канцэрт, прысвечаны гэтаму святу. Вось і ў гэтым годзе  мы не змянілі традыцыі.На бацькоўскім сходзе прысутнічалі госці:

  • інспектар па справах няпаўналетніх Стральчэня М.К.;
  • прадстаўнік МНС Барысенка Ул.С.;
  • педыятр Тураўскай бальніцы Катлярчук Н.М.

     У рамках бацькоўскага сходу абмяркоўваліся пытанні на розныя тэмы. 

     Пасля завяршэння бацькоўскага сходу гучалі цодоўныя вершы, музычныя кампазіцыі, а таксама жартоўныя мініяцюры да Дня маці.

     Дзень маці – цудоўная нагода, каб яшчэ раз сказаць словы падзякі і спагады самаму дарагому і блізкаму чалавеку.

     Мама заўсёды застаецца мамай, а дзеці – дзецьмі!

Якое гэта вялікае шчасце, калі мама побач! Яна ўсё зразумее, усё даруе. Шануйце сваіх мам!

                              Старшыня прафкама Бурак Г.Ул.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.