Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой предмет легче?
Всего 158 человек

Дзень ведаў

Дата: 2 сентября в 10:40, Обновлено 18 сентября в 11:04
Автор: Коляда Н. В.
41 просмотр

Звініць званок, рассыпаў смех наўкола -
Ён сумаваў без нас у вольны час.
Дзень добры, верасень!
                    Дзень добры, школа!
                    Дзень добры, наш утульны, светлы клас.

                                    М. Чарняўскі

У нашай краіне штогод 1 верасня адзначаецца свята Дзень ведаў. Сваю назву ён атрымаў дзякуючы таму, што з'яўляецца першым днём восені, калі пачынаецца новы навучальны год ва ўсіх беларускіх школах.

Дзень ведаў - гэта свята для ўсіх навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама ўсіх тых людзей, якія хоць неяк звязаны з абслугоўваннем школьнікаў.

Але традыцыйна больш за ўсё яму радуюцца тыя, хто ў гэты дзень упершыню ідзе ў школу. Можна сказаць, што 1 верасня для першакласнікаў  пачынаецца зусім новае жыццё. Гэты дзень з'яўляецца для іх вельмі хвалюючым і запамінальным.

1 верасня ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Павіншавалі першакласнікаў, выпускнікоў і усіх вучняў з пачаткам навучальнага года: дырэктр школы Мікалай Уладзіміравіч Каляда, Іярэй Вячаслаў Наскевіч, прадстаўнікі МНС і УС. 

Нечаканым для першакласнікаў сталі выпрабаванні, якія ставіла перад імі Шапакляк. Дзеці хутка адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, бо вельмі хацелі даказаць, што гатовы звацца "Першакласнікамі". Яны таксама парадавалі прысутных вершамі і песнямі. Вучні 11 класа па традыцыі перадалі ключык Ведаў сваім малодшым сябрам і невялічкія падарункі. Пачатак новага навучальнага года абвясціў школьны званок.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.