Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2019 в 09:55, Обновлено 3 марта 2019 в 20:15
Автор: Коляда Н. В.
513 просмотров

                                                       Магчыма,  гэта і не нова,                                      

 Што слова – зерне на сяўбе,

       А хто не любіць роднай мовы,

   Той любіць толькі сам сябе…

                                    С. Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў.  Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.

Мая родная мова, жыві і квітней!

Гэтыя  словы  гучалі асабліва часта з вуснаў настаўнікаў і вучняў падчас правядзення  Міжнароднага  дня  роднай   мовы   ў ДУА “Рычоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Былі  арганізаваны  ў гэты дзень:

  • Мерапрыемствы конкурс знаўцаў“У роднай мовы роднае карэнне…”;
  • Віктарына  “Моўныя скарбы роднага краю ” ;
  • Конкурс чытальнікаў “Беларускія вершы”.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках свята, маюць на мэце развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, узбагачаць  іх слоўнікавы запас, актывізаваць маўленчую дзейнасць; выхоўваць моўнае чуццё і ўвагу да слова: развіваць творчыя ўяўленні і здольнасці школьнікаў;  прывіваць любоў да роднай мовы,  каб зберагчы і ўзбагаціць духоўны скарб народа.

Для папаўнення актыўнага слоўніка вучняў усе распрацаваныя  сцэнарыі мерапрыемстваў “У роднай мовы роднае карэнне”, якія былі праведзены з вучнямі 5-6 класаў, звязаны з раздзелам “Лексіка. Фразеалогія”.  Менавіта  лексіка “заўжды гатова аж з цэлым светам гаварыць”, а таксама яна гатова раскрыць нам таямніцы слоў і падарыць усе скарбы мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.