Адметным святам для нашай мясцовасці з’яўляецца “Кермаш” або “Міхайла”. Свята прыпадае на 21 лістапада. Гэта прыстольнае свята.
Як і ў даўнія часы, гаспадыні напярэдадні свята рыхтуюць багаты стол з пачастункамі для гасцей, а раніцай ідуць у царкву на святочную Літургію. У другой палове дня сустракаюць гасцей. Свята і зараз адзначаецца, але не з такім размахам, як калісьці: няма столькі гасцей ( прыходзілі з усёй акругі), не гучыць столькі песень і музыкі, як раней (ігралі, спявалі да раніцы) .