Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

народны касцюм

Дата: 11 апреля 2017 в 06:54, Обновлено 11 апреля 2017 в 07:04
Автор: Коляда Н. Г.

Народны касцюм

Апісанне касцюма

 Жаночы касцюм вельмі разнастайны, з выяўленай нацыянальнай спэцыфікай. Вылучаюцца наступныя  кампаненты:

1.Кашуля (сарочка)                           2. Камізэлька (кабат)

3.Спадніца                                        4.Фартух

5.Лапці                                             6.Галаўны ўбор - хусцінка

  1.Кашуля: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай (гёсткай). На рукавах маюцца вышытыя гладдзю ўзоры. Першапачаткова ўзоры вышывалі “крыжыкам”. На кашулях жанчын былі выявы “курачкі і петушка”, “кветкі” – сімвал дабрабыту, прадаўжэння роду. Выкарыстоўвалі ніткі чырвонага і чорнага колеру. З часам сталі ўзоры вышываць “гладдзю”, пераважна “кветкі”.

2.Спадніца : чорная, з папярэчнымі, рознакаляровымі атласнымі лентамі. Спадніца са складкамі. У мясцовасці называецца  “ галёны”.

3.Камізэлька (кабат) : пашыты  з  шаўковай  і  перкалёвай   тканін, упрыгожаны  вертыкальна  прышытымі  атласнымі  лентамі. Абшыты  вакол для  прыгажосці  тканінай  іншага  колеру.

4.Фартух:  белы, упрыгожаны  невялікімі  складкамі, мае  паўкруглую форму, упрыгожаны вышытым гладдзю ўзорам.

5. Лапці: сплеценыя з лазы. Летам хадзілі басанож - шкадавалі такі абутак. Лапці былі двух гатункаў: паўсядзённыя і святочныя.

6. Хусцінка: у касцюме нашай мясцовасці выкарыстоўвалі хусцінкі розных памераў. Іх раней шылі з палатна і ў цэнтры вышывалі невялікую кветку.Зараз перавагу аддаюць купленым, узорчатым галаўным уборам. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.