Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

турыстычны маршрут

Дата: 11 апреля 2017 в 06:51, Обновлено 11 апреля 2017 в 07:02
Автор: Коляда Н. Г.

Гісторыя ўзнікнення турыстычнага маршрута “Адпачынак на Сцвізе”

Мы жывём ў жывапісным кутку Палесся, на беразе невялікай, але вельмі прыгожай ракі  Сцвігі. Тэрыторыя  лесу, які плотнай сцяной раскінуўся ўздоўж ракі, адносяцца да нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. Вельмі маляўнічы куточак. Дзе, як не тут чалавек можа паяднацца з прыродай?

У апошнія гады шмат турыстаў мы бачым на беразе Сцвігі. Але іх адпачынак заключаецца  ў тым, што яны да нас плывуць аднекуль на лодках і спыняюцца толькі на адпачынак, начлег.

У сувязі з гэтым і ўзнікла ідэя стварэння маршрута “Адпачынак на Сцвізе”,

Я хачу, каб турыстаў вабіла сюды многае: каб яны прыехалі на адпачынак, насалодзіцца прыгажосцю нашай прыроды, каб змаглі ўдыхнуць водар палявых траў, слухаць птушыны спеў і ціхі шэлест лісця дрэў; каб маглі пазнаёміцца з цікавай гісторыяй, традыцыямі, культурай людзей нашага краю, перадаць гэтыя звесткі сваім дзецям, знаёмым.

Таму і выбрала словы,якія ахарактарызуюць тэму работы:

Свой маршрут прапаную пачаць з месца, дзе некалі была вёска Богушы (п1), каля в. Рычоў. Наступныя пункты 2. і 3 знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго і звязаны паміж сабой.

Далей падарожжа праходзіць вакол вёскі Бярэжцы пункты 4-9. Пункты 5 і 6 знаходзяцца ў балоце. Дарога дрэнная, але прайсці пешшу можна. Да астатніх пунктаў маршрута можна даехаць на аўтамабілях і веласіпедах.

Адпачынак і начлег можна арганізаваць на беразе Сцвігі ці каля Панскага возера.

У хуткім часе маршрут можна будзе пачаць з пунктаў ў адваротным парадку 9-1.

Астанавіцца прапаную ў аграсядзібе “Старэ сяло”, а пасля пайсці на экскурсію па пунктах маршрута. На начлег вярнуцца зможаце зноў у цудоўныя апартаменты аграсядзібы або застацца на прыродзе.

Мы будзем чакаць Вас. Спадзяюся,што  маршрут не застанецца нязведаным турыстамі.

                                      Лагатыпам з’яўляецца Лесавічок, які запрашае да сябе ў госці.

                                Лесавічок -  герой казачны. Мы ведаем, што ён з даўніх                                                        

                                          часоў  з’яўляецца гаспадаром  лесу і тэрыторый, якія     

                                         прылягаюць да лесу. Ён шмат ведае легенд, гісторый аб                   

                                        падзеях, якія адбываліся ў яго валоданнях.

                                          Лесавік стаіць на фоне ракі Сцвігі, што і гаворыць аб мэце     

                                          маршрута:  запрашаем адпачыць на Сцвізе.

Карта Жыткавіцкага раёна паведамляе, што маршрут знаходзіцца на тэрыторыі раёна

Слоган:

Паважаныя турысты, землякі!

Запрашаем адпачыць ля нашай Сцвігі, ля ракі.

Лесавік легенды, казкі будзе баяць,

Аб прыгожым нашым краі гісторыі расказваць.

На прыродзе Вы зможаце адпачыць,

У “Старым сяле” вясковым жыццём пажыць…

Гісторыя адной вёскі

    Непадалёку ад вёскі Бярэжцы, у трох кіламетрах ад вёскі Рычоў,  была невялікая лясная вёсачка Богушы. Усяго восем хат, восем моцных гаспадарак. Жылі ў ёй мірныя людзі, якія пакінулі Польшчу. Яны не жадалі ўдзельнічаць у крававых паўстаннях на сваёй Радзіме ў 1919годзе, таму вырашылі шукаць сабе сховішча. Амаль усе жыхары вёскі насілі прозвішча Богуш. Былі ўсе яны працавітымі і сумленнымі людзьмі, іх называлі шляхтай…

Жыхары Богушаў у святы абувалі хромавыя боты, арганізоўвалі танцы пад патэфон, (сюды прыходзіла моладзь і з навакольных вёсак). За сяброўства, адкрытасць і дабрыню богушцы “вельмі дорага заплацілі”. Лёс іх вызначыла дзяржаўная граніца, якая ў 1922 г. пралегла непадалёку ад вёскі. У пачатку 30-х гадоў  ім былі  інкрымінаваны стацці: “ Сувязь з замежжам (з панскай Польшчай)”, “Шпіянаж”.

У 1931 годзе арыштавалі ўсіх мужчын вёскі. Праз некаторы час былі выселены жанчыны і дзеці. Лёс іх застаўся невядомы. Пакінулі толькі сям’ю Юзэфа Учкурніса.

Адным з першых быў арыштаваны Браніслаў Адамавіч Богуш. Яго расстралялі ў Жыткавічах. Рэпрэсіямі кіраваў Станіслаў Богуш, старшыня мясцовага сельскага Савета. Разам з усімі, ён арыштаваў свайго старэйшага  брата Адама. Пасля зняволення ў турмах, ў 50-гадовым  ўзросце, 21 ліпеня 1938 года яго расстралялі ў Мазыры.  У свой час быў арыштаваны і сам Станіслаў Богуш. Лёс іншых невядомы, але можна не сумнявацца, што большасць богушцаў загінула.

Вёска Богушы знікла з твару Зямлі…

Застаўся спіс мужчын, якіх арыштавалі напачатку:

Адам Адольфавіч Богуш

Браніслаў Адольфавіч Богуш

Вінакенцій Адольфавіч Богуш

Канстанцін Адольфавіч Богуш

Станіслаў Адольфавіч Богуш

 Адам Адамавіч Богуш

Браніслаў Адамавіч Богуш

Станіслаў Адамавіч Богуш

Ян Адамавіч Лазіцкі

Віктар Аляксеевіч Лазіцкі

Мікалай Аляксеевіч Лазіцкі

Юзэф Іосіфавіч Учкурніс

 Зараз на месцы вёскі знаходзіцца луг, на якім шмат кветак, кустоў, Распрацаваныя калгасныя палі, на якіх вырошчвае  прадукцыю ААТ “Тураўшчана”

                                                                          1. Сцяжынка на Богушы

  

                                                               3.Дарога на Богушы     

2.Відарысы месца, дзе знаходзілася

 вёска Богушы                                                         

                                              Кастусёў калодзеж

Яшчэ адным доказам таго, што на прыгожым лузе некалі была вёска  Богушы, сведчыць крыніца, якая б’е з-пад зямлі. Гэтае месца называецца “Кастусёў калодзеж”.

Калі людзі-бежанцы з Польшчы знайшлі  сховішча ў лесе, сталі будаваць сабе жыллё. Кастусь Богуш адзін з першых, хто вырашыў зрабіць калодзеж. Стаў капаць яму і наткнуўся на крыніцу. Глыбей капаць ужо не было сэнсу. Вада стала сачыцца мацней і мацней. Аднавяскоўцы хутка з бровен вылажылі сцены калодзежа. Вада была чыстая, празрыстая, вельмі халодная.  Богушцы бралі гэтую ваду толькі для прыгатавання ежы. Кажуць, што вада з крыніцы дапамагала лячыць ад хвароб. Зараз,нажаль, ад калодзежа засталася толькі чыстая крыніца, якая па-ранейшаму б’е ключом з-пад зямлі, цячэ ручаём  і вада тут празрыстая і смачная.

*      Чорнае возера

Як і ў многіх кутках Палесся, жылі амаль у дзікім стане сем’і руднікоў, якія здабывалі жалезную руду. Гэта былі большай часткай беглыя ад памешчыкаў з Валыні і з іншых месц людзі.  Пасяліўшыся  сярод балота, яны  зараблялі сабе на жыццё тым, што  здабывалі  жалезную руду, апрацоўвалі яе на месцы кускамі, затым руду адвозілі ў мясцовую кузню, дзе з яе выбівалі жалеза. Частка жалеза  прадавалася, а частка заставалася руднікам. Яны выраблялі сашнікі і іншыя прылады працы.

Аднойчы памешчык даведаўся аб месцазнаходжанні гэтых руднікоў, загадаў ўсіх забіць і ўтапіць. Карнікі прыехалі і выканалі загад памешчыка. Патапілі людзей у возеры, якое ўтварылася ад здабычы руды. Вада зрабілася чорная і горкая, нібы ад жалю… Самі людзі ператварыліся ў чарапах. Так атрымала сваю назву возера.

З таго часу мінула некалькі стагоддзяў, а вада да нашага часу засталася чорная і горкая. У возеры, як кажуць людзі, няма дна. У ім жывуць толькі чарапахі.

Расказвае мясцовы паляўнік: “ Аднойчы пайшоў на паляванне. Чую каля возера птушыны крык. Ціхенька падыйшоў, назіраю. Сям’я кнігавак крычыць, лётае над возерам, дарослыя птушкі не даюць напіцца вады жаўтаротаму птушаняці. Але птушаня села на беражок і зрабіла некалькі глыткоў. Раптам стала вырываць яго ўсю сярэдзіну. Калі вырвала, птушаня паляцела з сям’ёй, але ці жывое яно засталося - я не ведаю“.

  • *     

Назву атрымала месца пасля смерці старца.

Перад ВАВ ляснік Струк П.Л. жыў са сваёй сям'ёй у старожцы. Да ix часта прыходзіў Старац. Яму тут давалі паесці, клалі ў сумку ежу з сабой, часта пакідалі на начлег. Апошнім разам Старац прыйшоў вельмі слабы, ці то ад старасці, ці то ад беднасці... Жонка лясніка была вельмі добрым чалавекам, Старца пакінула ў сябе, хацела падлячыць яго. Але ён праз некалькі дзён памёр. Пахавалі яго недалёка ад леснічоўкі. Людзі пачалі зваць гэтае месца "Старац".

За дабрыню сваю Бог не зміласцівіўся  над гаспадарамі  хаты. У час Вялікай Айчыннай вайны жыхары вёскі Бярэжцы, калі вёску спалілі немцы, пайшлі  жыць у  лес, у курані. Два жыхары, якія перайшлі на бок немцаў, прывялі  фашыстаў на “Белкі”, дзе хаваліся  людзі. Усіх, хто не паспеў пакінуць курані, вывелі да “Старца”, і, разам  з сям’ёй лясніка, расстралялі. Пасля, аднавяскоўцы пахавалі загінуўшых. Зараз на гэтым месцы засталося некалькі крыжоў, у тым ліку і крыж Старца.

    Лысая гара

Палессе, як вядома, называлася морам Герадота, які быццам наведаў нашы мясціны дзесьці ў сярэдзіне v стагоддзя да н.э… Менавіта ў гэты час развіта па так званым “моры” судаходства. Караблі перавозілі ўсё, што можна. Аднойчы карабель вёз золата. Аб борт стала стукаць вялікая рыбіна і зрабіла дзірку ў судне. Карабель пачаў тапіцца раптоўна, а рыба не адплывала. Яна не давала магчымасці выратавацца тым, хто быў на судне. Так патанула золата разам з людзьмі. Застаўся толькі бачны нос карабля.

З часам,  вакол патануўшага карабля,  ўтварылася гара.  Назвалі яе “лысай”, што не было на ёй ні травінкі.

Зараз гэтае месца знаходзіцца ў балоцістым месцы. Гара стала зарастаць кустамі, куп’ем, але нос карабля бачны і зараз.

    Накот

Граніца паміж Польшчай і Беларусіяй праходзіла паўз самую в. Бярэжцы. У  гарачыя  1917-1920 гг  тут  былі  баі за вызвалленне  Беларусі.

З 1921 г. вызначанай граніцы не было, выкарыстоўваючы гэта, палякі рабілі шматлікія вылазкі і налёты на савецкую тэрыторыю. Па словах жыхароў

в. Бярэжцы: “ Ім можна было ўсё, а нам на сенакосе нельга нават галавы было падняць. Іх жывёла магла перайсці на нашу тэрыторыю, яны  свабодна маглі забраць яе назад. Калі ж нашы каровы заходзілі на іх тэрыторыю, то забраць іх мы ўжо не маглі ”. Для навядзення парадка, каб засцерагчы тэрыторыю ад бежанцаў, у лесе былі  арганізаваны  заставы. Але хутка яны пераўтварыліся ў “кардон”, таму, што палякі таксама выставілі патрулёў. Яны здзекаваліся над людзьмі.  Жанчыны,пераходзілі кардон з чамаданамі, у якіх хавалі сваіх дзяце. Патрулі абшуквалі ўсе сумкі, рэчы бежанцаў, калі знаходзілі дзяцей, то на вачах у мам іх забівалі, потым гінулі  і самі жанчыны .

Расказвае Дзербянёва Марыя: “ Пайшла аднойчы мая маці з жанчынамі  па журавіны. Ім выпісалі пропуск. Чуюць, як плача непадалёку дзіця. Сталі прасіць: “Паночку, дазволь забраць дзіцятка.” Салдат падвёў іх да гуры мёртвых людзей, якія ляжалі адзін на адным. Збоку, каля мёртвай жанчыны, поўзала дзіцятка і шукала грудзь, каб паесці. У жанчын сэрца аблівалася крывёй. Дзіця ім не дазволілі забраць, сказалі, што яно такое як яго матка, няхай памірае. Штыкамі салдаты іх адтуль прагналі. Ягад жанчыны ў той дзень нават і не спрабавалі браць. А  калі вярталіся дадому, немаўлятка ўжо не плакала”.

На гэтым месцы ўтварыўся курган. Месца

гэтае сталі зваць “Накот”, бо накотам клалі людзей і там забівалі.

Урочышча “Бервы”. Месца, дзе знаходзілася застава. Абяліск загінуўшым байцам Чырвонай Арміі

Начальнік заставы Лунгін  атрымаў заданне  пабудаваць заставу і забяспечыць парадак на граніцы. Застава  на Бервах пачала дзейнічаць з 1920 г.

Нярэдкія госці тут з-за кардону і нашы сяляне пры выпадку не адмовяцца наведаць замежных сваякоў. Абстаноўка  ўскладняецца з суседняй панскай Польшчай.  На заставе арганізаваны працоўныя месцы для мірных жыхароў. Тут працуюць жанчыны з в. Бярэжцы прачкамі, кухаркамі, прыбіральшчыцамі. Салдаты добра адносяцца да жыхароў вёскі. Дзейнічае застава да 1941года. Калі пачалася  ВАВ, салдаты трымалі баі, у якіх амаль усе загінулі. На месцы казарм засталіся руіны, а загінуўшым салдатам пастаўлены абяліск.  

*      Урочышча “Панскае возера”.

Месца каля Панскага возера вельмі маляўнічае. Тут можна лежачы ў траве прыслухацца да песень птушак, шуму вады ў возеры.  Пад шум  чароту пачуць апавяданне аб тым, як ў далёкія 1900 - 1917 гг. тут жыў пан Меркуцкі са сваёй сям’ёй. Да маёнтка пана быў вымашчаны шлях, які завецца “панскай дарогай”. Па гэтай дарозе ездзіў толькі пан са сваёй сям’ёй і яго госці. У возеры было шмат рыбы. На дрэвах спявалі свае песні розныя птушкі. Цудоўны куст бэзу прывёз з Польшчы пан Меркуцкі. Куст  вельмі прыгожа цвіў вясной, а кветкі пахлі так, што за вярсту было чуваць.

Любіў пан хадзіць на паляванне са сваімі сабакамі.

Але ж у 1917 годзе сялянне паўсталі. Запатрабавалі сабе зямлі і іншых праў. Пан гэтага не вытрываў, памёр. Сям’я паехала да сваякоў. Лёс іх невядомы.

 У апошнія гады на возеры сталі сяліцца белыя лебедзі.

  Аграсядзіба “Старэ сяло”

Хутка адчыніць свае гасцепрыімныя дзверы аграсядзіба “Старэ сяло”.

Гасцям будуць прапанаваны ўтульныя пакоі для камфортнага пражывання. Рэцэпты беларускай кухні змогуць пакаштаваць жадаючыя. Разнастайная культурна-аздаравіцельная праграма чакае турыстаў. Адпачываючым будзе прапанаваны  напракат веласіпеды, лыжы і розны спартыўны інвентар, плыты для катання па рацэ, і іншыя рэчы для адпачынку.

Тут Вы зможаце акунуцца і ў вясковы быт. Жанчыны змогуць паспрабаваць спякці пірог у вясковай печы, саткаць ручнік, паўдзельнічаць у вясковых обрадах і святах.

Тым, хто любіць глядзець на полымя і весці размову, будзе прапанавана камінны пакой.

Жадаючыя змогуць пагуляць у більярд, настольны тэніс, пастраляць па жывёлах ( стэндавая стральба).

Аграсядзіба “Старэ сяло” зможа арганізаваць для Вас беларускае вяселле, карпаратыўную вечарыну.

 Калі наведаеце нас, зможаце  пераканацца ў тым, што лепшы адпачынак- гэта ў нас, на Сцвізе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.