Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

7 КЛАС, БЕЛАРУСКАЯ  МОВА    Тэма урока: “Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу па тэме”Дзеяслоў”

Дата: 26 апреля 2017 в 22:00
Автор: Коляда Н. Г.

                         7 КЛАС, БЕЛАРУСКАЯ  МОВА

                                          Тэма урока:

“Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу па тэме”Дзеяслоў”

Мэта ўрока:                                                                       паўтарыць,абагульніць вывучаны матэрыял па тэме” Дзеяслоў”, выявіць веды, уменні і навыкі вучняў пры вывучэнні дадзенай тэмы.

Педагагічныя задачы:

 а) замацаваць асноўныя паняцці і тэрміны, звязаныя з вывучэннем дзеяслова;

б) развіваць уменне аналізаваць і супастаўляць моўныя факты і тым самым развіваць лінгвістычнае мысленне школьнікаў :

в) фарміраваць навыкі дакладнага форма і словаўжывання і паважлівага стаўлення да духоўных здабыткаў беларускага народа.

Абсталяванне: Схема”Деяслоў”, на якой адлюстраваны агульнае значэнне дзеяслова, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля: у кожнага вучня на стале картка з тэкстам.

Ход урока:

 1. Уступнае слова настаўніка , які знаёміць з ходам працы, якая будзе праводзіцца на ўроку.

Кожны вучань атрымлівае картку з тэкстам, з якім прыйдзецца працаваць, а таксама карту з рознаўзроўневымі заданнямі для самастойнага выканання.

2. Самастойная праца вучняў з матэрыялам па тэме”Дзеяслоў”

Рознаўзроўневыя заданні

I узровень (1-2 балы)

1. Падкрэсліце дзеясловы ў тэксце.

Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змены года і не адгукаюцца рэхам: вада-калі забывае, куды ёй плыць, і нікому не спатольвае смагі: зямля-калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём.

  Людзі прыходзяць на зямлю, каб пакінуць добрую памяць аб сабе. (М.Танк)

2. Вылучце групу, у якой аб’яднаны рознаспрагальныя дзеясловы:

а) расчыніў, не цікавіў, адбывалася:

б) мыюся, змагацца, вярнуліся:

в) чытаем, напішам, знаходзішся:

г) есці, бегчы, даць:

д) круці, дапамагайце, не хвалюйцеся.

3.  Абазначце правільныя сцвярджэнні:

а) Інфінітыў-гэта нязменная форма дзеяслова.

б) Усе зваротныя дзеясловы-пераходныя.

в) Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць дзеянні, якое адбываецца, адбывалася ці будзе адбывацца.

г) Абвесны лад дзеясловаў абазначае дзеянне, якое адбылося, адбывалася ці будзе адбывацца.

4.Як змяняецца інфінітыў?

   Знайдзіце правільны адказ:

а) па склонах: б) па асобах і ліках: в) не змяняецца: г) па родах.

III узровень (5-6 балаў)

5. Вызначце спражэнне дзеясловаў.

Праверыць-...; бачыць-...; даць-...; жаць-...; даіць-...;

сячы-...; мыць-...; вадзіць-....

6. Падбярыце да фразеалагізмаў дзеясловы-сінонімы:

Даць драпака-...; кідаць словы на вецер-...; замясці сляды-...;     

Зрабіць з мухі слана-...; насіць на руках-...; сунуць нос-...; кляваць носам-...; навастрыць вушы-...; гнуць спіну-....

IV узровень (7-8 балаў)

7. Знайдзіце ў кожнай групе “чацвёрты лішні” дзеяслоў, выкажыце прычыну:

а) сядзіць, глядзець, бурчэць, думаць;

б) узнімалі, берагу, вазьму, выходжу;

в) несці, стрыгчыся, дабіваць, вітацца;

г) намяло, надзеў, грукаў, заняў.

8. Падкрэсліце ў тэксце пераходныя дзеясловы:

   Любоў да Радзімы ў чалавека яскрава праяўляецца тады, калі ён на час разлучаецца з ёю. І чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё.

Але чалавек здолен хаваць свае пачуцці.

А вось у птушак гэта навідавоку.

Возьмем усім нам знаёмых жораваў.

На Радзіме яны нічога, бадай, за сямейнымі клопатамі не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм.

Усё ж восенню пакідаюць жоравы Радзіму вельмі неахвотна.

V узровень (9-10 балаў)

9. Падбярыце да дзеяслова сінонімы і прадоўжыце сінанімічны рад:

Ісці- ...., .... , .... , .... , і  г. д.

10. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

  • жениться на Татьяне- ….
  • собираться по ягоды- ….
  • беспокоиться о сыне- ….
  • Читать по вечерам- ….

III Пасля выканання заданняў настаўнік прапаноўвае  

гульню “Хто больш?”

Правілы гульні: З дзеяслова “падмарозіла”  прыдумаць як мага больш новых слоў. Словы павінны абазначаць прадмет у Назоўным склоне адзіночнага ліку.

На гэтым урок заканчваецца

IV. Рэфлексія:

Пытанні да вучняў:

  • Самае цікавае заданне...
  • Самае складанае заданне...

V.  Настаўнік абвяшчае вучням, што вынікі  кантролю па тэме “Дзеяслоў” будуць падведзены на наступным уроку.

- А зараз папрашу ў вашых картах пад адказамі адлюстраваць свой настрой:

VI.  Дамашняе заданне не задаецца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.