Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускага пісьменства

Дата: 3 сентября 2018 в 11:25
Автор: Коляда Н. В.
957 просмотров

Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прайшоў ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі:

1994 – Полацк

·       1995 – Тураў

·       1996 – Навагрудак

·       1997 – Нясвіж

·       1998 – Орша

·       1999 – Пінск

·       2000 – Заслаўе

·       2001 – Мсціслаў

·       2002 – Мір

·       2003 – Полацк

·       2004 – Тураў

·       2005 – Камянец

·       2006 – Паставы

·       2007 – Шклоў

·       2008 – Барысаў

·       2009 – Смаргонь

·       2010 – Хойнікі

·       2011 – Ганцавічы

·       2012 – Глыбокае

·       2013 – Быхаў

·       2014 – Заслаўе

·       2015 – Шчучын

·       2016 – Рагачоў 

·       2017 – Полацк

Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства у 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі Мая малая радзіма у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства:

– урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя;

– “круглы стол” з  удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”;

– навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны;

– узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Юбілейны, 25-ты Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Іванаве. Чаму менавіта гэты палескі гарадок абралі сёлета сталіцай яркага культурнага свята? Гэта здарылася невыпадкова, а дзякуючы багатым традыцыям і гісторыі. Па дарогах Іванаўшчыны ў XV стагоддзі гуляла каралева Бона; вёска Моталь – радзіма першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана; тут у 1807 годзе нарадзіўся вядомы ва ўсім свеце паэт, мастак, кампазітар Напалеон Орда. Іванаўская зямля ўскарміла і нямала знакамітых песняроў беларускага слова.

Свята разгарнулася на 2 дні. За гэты час адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў.

Сюды прыбыла рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад гроба Гасподняга. Веніямін, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, перадаючы эстафету свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці, заўважыў, што слова беларускае не толькі заўсёды несла людзям культуру, але і з’яўлялася міратворцам, крыніцай мудрасці.

Пра тое, што трэба жыць з любоўю да роднага слова, гаварыў і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Падтрымала калегу першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, якая зазначыла, што захаваць мову – задача сучаснага пакалення. З гэтай мэтай і праводіцца кожны год Дзень беларускага пісьменства.

Падчас адкрыцця помніка “Іванава слова” губернатар Брэстчыны Анатоль Ліс падкрэсліў, што ён – на памяць аб свяце ўсім іванаўцам, бо яны прыклалі шмат намаганняў, каб горад дастойна сустрэў гасцей. А іх прыехала, трэба сказаць, нямала, прычым не толькi з нашай краіны. Разам беларускія і замежныя літаратары сабраліся за “круглым сталом”, дзе абмеркавалі развіццё мастацкай літаратуры.

Уразіў сваёй шырынёй і Фестываль кнігі і прэсы, у межах якога прайшлі прэзентацыі лепшых выданняў мастацкай і вучэбнай кнігі, дзіцячай літаратуры,  аўтограф-сесіі, калі вядомыя пісьменнікі і паэты падпісвалі  жадаючым набытыя  выданні.

Прыцягваў увагу і друкарскі дворык XVI стагоддзя, дзе можна было паглядзець, як выдаваліся кнігі ў той далёкі час.

Самымі актыўнымі наведвальнікамі выставы “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечанай 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар”, былі школьнікі і… пажылыя людзі. “Што вас тут зацікавіла?” – пытаюся ў жанчыны, якой не меней 80 гадоў.

– Я – мясцовая жыхарка, вось зайшла глянуць, што тут робіцца, – расказвае Ганна Крыштаповіч, у мінулым педагагічны работнік. – Ведаеце, нават праслязілася, гледзячы на ўвесь гэты кніжны скарб, на шыкоўныя буквары. Памятаю сваё дзяцінства. Чытаць вельмі любіла, але такіх кніг нават у руках не трымала. Набыла некалькі кніжак для сваіх праўнучак.

Затрымлівацца на адным месцы не было калі: вакол працавала шмат тэматычных пляцовак. Але і хутка перайсці з аднаго месца на другое не ўдавалася аніяк, бо розныя цікавасці адцягвалі ўвагу.

Тут і выстава малюнкаў члена Беларускага саюза мастакоў Алега Карповіча, і выстава галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. У цэнтральнай раённай  бібліятэцы прайшлі  “Іванаўскія чытанні”. Выставы-продажы беларускіх прадпрыемстваў заманьвалі вялікай колькасцю тавараў.

Сувеніры і патрэбныя рэчы можна было купіць і ў майстроў Брэстчыны. Напрыклад, Iванаўская школа бандарства не толькi прадставіла свае вырабы: рамеснікі актыўна давалі парады, як імі карыстацца, каб доўга служылі.

Каля іх можна было б надоўга затрымацца, калі б не вулічныя музыкі і смех, які стаяў каля лабурскай карчмы: карцела даведацца, што адбываецца.

А там ішло тэатралізаванае прадстаўленне “Запрашаем да Мэйты” – вельмі крэатыўнай, кажучы сучаснай мовай, жанчыны-лабуркі.

Пачакайце, вы не ведаеце, хто такія лабуры? Значыць, вы ніколі не былі на Іванаўшчыне. Бо калі б хоць раз наведаліся, вам абавязкова расказалі б, што гэта мясцовыя жыхары, якія валодалі асаблівай мовай, былі добрымі прадпрымальнікамі, дзякуючы чаму жылі заможна і выклікалі зайдрасць у астатніх. Яшчэ і сённня жыхары горада дзеляцца на іванаўцаў і лабураў.

Шмат чаго цікавага можна расказаць пра апошніх, але, прабачце, ужо гучаць фанфары – распачынаецца Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў “Мы – разам!”. А гэта значыць, што будзе шмат музыкі і песень.

Свята закончылася ўжо прыцемкам, у 22 гадзіны, вялікім канцэртам, у якім бралі ўдзел майстры мастацтваў. Але ўсе ўдзельнікі 25-га Дня беларускага пісьменства зазначалі, што свята мовы не мае заканчэння, яно павіна панаваць у жыцці паўсядзённа…

У наступным годзе гасцей культурнага свята, прысвечанага мове і прыгожаму пісьменству, прыме Слонім.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.