Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

1 красавіка - агульнапіянерскі суботнік.

Дата: 3 апреля 2017 в 16:13, Обновлено 4 ноября 2022 в 15:22
2 441 просмотр

Вясною рукі самі просяць справы, фізічнай працы. Таму і не ўзнікла сярод нашых піянераў праблем з суботнікам. Яшчэ ў пятніцу мы схадзілі да дырэктара Рычоўскага лясніцтва, які паказаў нам месца, дзе можна выкапаць дрэўцы для перасадкі. Да гэтага мерапрыемства мы аднесліся з усёй сур'ёзнасцю: дрэўца павінна прыжыцца і ў далейшым радаваць вока вучнёўства. Невялікая пакуль што наша алея, але з цягам часу яна будзе папаўняцца новымі дрэвамі, як і наша школа--новымі вучнямі. З радасцю прыбіралі прышкольную тэрыторыю. Працягнеш граблямі--маладзенькая травінка паказвае галоўку. А там і кветкі падстаўляюць свой твар сонцу. Такое мерапрыемства нам прынесла шмат радасці. Мы папрацавалі фізічна і атрымалі добры зарад энергіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.